Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 03 Люты 2022 15:58

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сярод медалістаў Рэспубліканскіх студэнцкіх гульняў

TU j8II1IMMУ гомельскім Палацы лёгкай атлетыкі прайшлі Рэспубліканскія студэнцкія гульні ў памяшканні па лёгкай атлетыцы. Студэнты факультэта фізічнай культуры заваявалі 8 медалёў.

 

«Срэбра» ў мнагабор'і ўзялі Шарлота Паэглітэ і Арцём Чарвякоўскі. Таксама другія месцы занялі: Аляксандр Галаўніцкі ў бегу на 800 метраў, Сяргей Дзямбіцкі ў трайным скачку, Тамашэвіч Алег у штурханні ядра. Бронзавы медаль заваявала Валянціна Чымбар у бегу на 400 метраў.

Упершыню на студэнцкіх гульнях праведзены эстафетны бег на 4х400 метраў (мікс). "Срэбра" і "бронзу" ўзялі нашы квартэты. Першая каманда: Алеся Мышкевіч, Валянціна Чымбар, Арцём Чамбровіч, Аляксандр Галаўніцкі.

Другая каманда: Дыяна Расенік, Маргарыта Бортнікава, Сямён Скалыга, Міхаіл Машай.

Прадстаўнікі каманды: дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Сухецкі і старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Алена Стасюкевіч.