Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 02 Люты 2022 10:13

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў "Альфа-2022"

korpus 2022Канферэнцыя адбудзецца 17 лютага на базе кафедры рускай мовы як замежнай. Удзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні сучаснай філалогіі, інавацыі ў адукацыі, мову і культуру ў трансдысцыплінарным вымярэнні.

Для ўдзелу ў навуковай падзеі неабходна запоўніць электронную рэгістрацыйную форму на сайце канферэнцыі да 14 лютага, прымацаваць электронны варыянт навуковага артыкула, а таксама квітанцыю / электронны чэк аб аплаце.

Тэматычнае поле навуковай падзеі шырокае. Навукоўцам прапануюць абмеркаваць актуальныя пытанні сучаснай філалогіі, мову і культуру ў трансдысцыплінарным вымярэнні, інавацыі ў сучаснай адукацыі, дыялог культур і іх узаемаўплыў, інтэрпрэтацыю ў літаратурным тэксце, камунікатыўныя практыкі ў прасторы культуры.

Прыняць удзел можна як анлайн, так і завочна, у любым фармаце прадугледжана публікацыя ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі. Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, беларуская, польская, англійская, нямецкая.