Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 02 Люты 2022 10:04

Купалаўцы сталі бронзавымі прызёрамі турніру па спартыўных бальных танцах RoyalBall

dance1Спаборніцтвы RoyalBall - міжнародны турнір па спартыўных бальных танцах, у рамках якіх удзельнікі танчаць еўрапейскую і лацінаамерыканскую праграмы.

 

Сярод мноства яркіх і артыстычных пар вылучыліся Купалаўцы. Студэнтка першага курса факультэта фізічнай культуры Дзіяна Бялянкіна і выпускнік ГрДУ імя Янкі Купалы Данііл Аляшкевіч занялі трэцяе месца! Віншуем!

Турнір RoyalBall праходзіць ужо не першы год пры падтрымцы СТАА «Беларускі рэспубліканскі танцавальны саюз» і Міністэрства спорту і турызму. Ён стаў адным з самых маштабных і прыгожых у гэтым відзе спорту.