Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 27 Студзень 2022 16:41

Анонс спартыўных падзей на выхадных

футбол2У гэтыя выхадныя пройдуць чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь па валейболе і міні-футболе. Купалаўцы выйдуць на поле, каб пазмагацца за перамогу.

29 студзеня ў Брэсце адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд. На поле выйдуць "Прыбужжа" (Брэст) і "Камунальнік-ГрДУ".

Пачатак у 17.00.

30 студзеня ў спартыўнай зале нумар 2 па вуліцы Захарава,32 адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд. "ГрДУ імя Янкі Купалы" пазмагаецца з "СДЮШАР МТЗ" (Мінск).

Пачатак у 14.00.