Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 26 Студзень 2022 13:57

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у сумесным пасяджэнні прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гродзенскага аблвыканкама.

000023 1643114352 481157 bigНа пасяджэнні быў сфарміраваны склад абласной камісіі па рэферэндуме ў максімальнай колькасці.

 

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка як дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў прыняла ўдзел у сумесным пасяджэнні прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гродзенскага аблвыканкама, дзе быў сфарміраваны склад абласной камісіі па рэферэндуме.

Усяго было вылучана 13 прадстаўнікоў. У тым ліку 9 чалавек ад грамадскіх аб'яднанняў, яшчэ 1 - ад палітычных партый. Таксама 3 прадстаўнікі вылучаны шляхам падачы заявы грамадзян, паведамляе БелТА. Неўзабаве адбудзецца першае паседжанне абласной камісіі. Аналагічныя камісіі будуць сфарміраваны на ўзроўні раёнаў, а далей пойдзе працэс фарміравання ўчастковых камісій.

Рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага. Дакументам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна ўзнаўляецца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"

З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

000023 9AFBCE7D17DF07F4432587D500453DCF 52981

 

000023 9AFBCE7D17DF07F4432587D500453DCF 836590