Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 26 Студзень 2022 13:57

Купалаўцы сталі прызёрамі міжнароднага конкурсу навуковых прац

Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" сталі прызёрамі IV Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу навуковых работ "Sustainable Tourism Development".

IV Міжнародны дыстанцыйны конкурс навуковых прац "Sustainable Tourism Development" прайшоў на базе Інстытута даследаванняў лічбавай эканомікі Карагандзінскага ўніверсітэта імя акадэміка Я.А. Букетава. У конкурсе прынялі ўдзел 20 каманд з Казахстана і краін СНД. Тэматыкай конкурсу стала развіццё ўстойлівага турызму гарадскога асяроддзя.

Каманда спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" "Grodno_Queens_City", у якую ўвайшлі Ганна Ламака, Анастасія Шынкевіч і Вікторыя Брыль, падрыхтавала работу аб устойлівасці турыстычнага асяроддзя Гродна і заваявала 3 месца! Навуковым кіраўніком каманды была Святлана Чувак, старшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны.

turizm diplom