Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 25 Студзень 2022 14:29

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла стажыроўка прадстаўнікоў з Казахстана

image 24 01 22 04 30На факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі стажыроўку прадстаўнікі Казахскага ўніверсітэта эканомікі, фінансаў, міжнароднага гандлю, размешчаным у горадзе Нур-Султан.

У склад дэлегацыі ўвайшлі выкладчыкі, магістранты і студэнты. У рамках стажыроўкі для замежных гасцей арганізавалі навучальныя семінары, майстар-класы, практыка-арыентаваныя заняткі, якія паспяхова правялі выкладчыкі кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку. Асаблівая ўвага была нададзена фармаванню практыка-арыентаваных ведаў.

На сустрэчы кіраўніцтва факультэта з загадчыкам кафедры эканомікі Казахскага ўніверсітэта эканомікі, фінансаў, міжнароднага гандлю Мухамеджанавай Айгуль Айтмагамбетаўнай абмеркаваны шматгранныя і актуальныя пытанні па ўкараненні інавацый, практыка-арыентаванасці і цыфравізацыі ў навучальны працэс, навуковую дзейнасць пры падрыхтоўцы кадраў эканамічнага профілю.

Удзельнікі стажыроўкі прынялі ўдзел у пасяджэнні Каардынацыйнай рады прадстаўнікоў арганізацый-заказчыкаў кадраў, у працы круглага стала "Класцерны падыход у развіцці эканамічнай адукацыі", наведалі вядучыя прадпрыемствы абласнога цэнтра. У час наведвання ААТ "Малочны свет", якое, дарэчы, з'яўляецца і членам Каардынацыйнага савета па падрыхтоўцы кадраў эканамічнага профілю, выкладчыкі, магістранты і студэнты з Казахстана пазнаёміліся з развіццём вытворчасці прадуктаў харчавання, прасоўваннем малочнай прадукцыі на экспарт, фарміраваннем новых таварных брэндаў, арганізацыяй працы эканамічнай і бухгалтарскай службы.

У рамках культурнай праграмы прадстаўнікі Казахскага ўніверсітэта эканомікі, фінансаў, міжнароднага гандлю наведалі музей ГрДУ імя Янкі Купалы, славутасці Гродна.

Новыя эканамічныя веды, выдатныя ўражанні аб нашым універсітэце і горадзе стануць візітнай карткай для іншых прадстаўнікоў гэтай ВНУ-партнёра.