Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 21 Студзень 2022 15:52

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў адкрыты дыялог "Сіла Асноўнага закона"

IMG 1476Удзел у ім прынялі прадстаўнікі ўлады, студэнты і кадэты. Яны абмеркавалі змены ў Канстытуцыю, атрымалі кваліфікаваныя адказы на хвалюючыя пытанні, унеслі свае прапановы.

На пытанні моладзі адказвалі намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Кулеша Зоя, старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў, старшыня Савета ветэранаў горада Гродна Барыс Скобелеў, першы сакратар Гродзенскага абкама БРСМ Андрэй Есін, першы сакратар Гродзенскага гаркама БРСМ Арцём Макарэвіч, прарэктар імя Янкі Купалы Васіль Сянько.

Каля 50 студэнтаў на працягу некалькіх гадзін задавалі пытанні і пакідалі свае каментарыі да змен у новым праекце Канстытуцыі. Прапановы і заўвагі да яго можа агучыць кожны гродзенец, і для гэтага не абавязкова прыходзіць на дыялогавую пляцоўку. Трэба толькі запоўніць форму, якая размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.