Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 20 Студзень 2022 13:28

У гэтыя выхадныя хварэем за купалаўцаў! Расклад гульняў

bool22 і 23 студзеня спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прымуць удзел у гульнях чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь па баскетболе, міні-футболе і валейболе.

22 студзеня 2022 года ў горадзе Брэст адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд "ЦАР Вікторыя" (Брэст) - "Гродна 93-ГрДУ". Пачатак гульні а 15.00.

22 студзеня 2022 года ў спартыўнай зале нумар 2 па вуліцы Захарава, адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд. У сутычцы сыдуцца "Камунальнік-ГрДУ" і "Жамчужына Палессе" (г.Мазыр). Пачатак а 17-й гадзіне.

22 студзеня 2022 года ў спартыўнай зале нумар 2 па вуліцы Захарава,32 пройдзе гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд у групе Б, на поле выйдуць "Камунальнік-ГрДУ-2" і "Другое стагоддзе" (Гродна). Пачатак а 14-й гадзіне.

23 студзеня 2022 года ў Мінску адбудзецца гульня юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд, у сутычцы сыдуцца "Мінск-Юні" (Мінск) і "ГрДУ імя Янкі Купалы". Пачатак у 15.15.

23 студзеня 2022 года ў спартыўнай зале №2 па вуліцы Захарава,32 адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд: "ГрДУ імя Янкі Купалы" - "Славянка" (Мінск). Пачатак а 14-й гадзіне.