Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 19 Студзень 2022 15:40

У прапускной сістэмы Купалаўскага ўніверсітэта пашырэюць магчымасці

propuskПрапускная сістэма ў навучальным корпусе па вуліцы Ажэшкі, 22 у бліжэйшы час зможа прапускаць усіх студэнтаў з дапамогай сістэмы распазнання твараў.

 

У базе даных ужо ёсць фатаграфіі студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта матэматыкі і інфарматыкі і філалагічнага факультэта! Чакаецца, што ў найбліжэйшы час з баз універсітэта будуць загружаны фатаграфіі студэнтаў, якія вучацца і на іншых факультэтах.

Калі ў вас узніклі праблемы, напрыклад, сістэма вас не распазнае ці паказвае фота іншых людзей, яны лёгка вырашаюцца.

За дапамогай можна звяртацца ў кабінет 311 галоўнага корпуса з 8:30 да 17:00 для кансультацый, вырашэння некаторых тэхнічных праблем, фатаграфавання або для ўстаноўкі мабільнага дадатку з пропускам.

У кабінеце 315а галоўнага корпуса з 13:30 да 17:00 можна зноўку сфатаграфавацца.

Таксама нагадваем, што праходзіць па чужым пропуску або прапускаць па сваім дакуменце аднагрупнікаў ці іншых людзей ЗАБАРОНЕНА. Нельга перадаваць свой студэнцкі білет (як і залікоўку, чытацкі білет бібліятэкі) трэцім асобам. За гэта прадугледжана дысцыплінарная адказнасць.