Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 17 Студзень 2022 16:29

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе міжнародны круглы стол

feu20 студзеня 2022 года на факультэце эканомікі і кіравання пройдзе круглы стол "Кластарны падыход у развіцці эканамічнай адукацыі".

У круглым стале прымуць удзел прадстаўнікі ВНУ-партнёраў з Расіі і Казахстана, навуковых арганізацый і прадпрыемстваў-заказчыкаў навукаёмістай прадукцыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў і супрацоўнікаў. Мерапрыемства пройдзе ў анлайн і афлайн фарматах з выкарыстаннем сродкаў відэаканферэнцсувязі.

Абмеркаванне абяцае быць шматгранным і актуальным. Удзельнікі абмяркуюць ролю інавацый у развіцці практыкаарыентаванасці і цыфравізацыі навучальнага працэсу пры падрыхтоўцы кадраў эканамічнага профілю, пагавораць аб узаемадзеянні эканамічных ВНУ са стэйкхолдарамі на аснове кластарнага падыходу, падыскутуюць аб кластарным падыходзе як інстытуцыйнай інавацыі і аснове канкурэнтнага развіцця вышэйшай адукацыі і многіх іншых.

ШТО? Круглы стол «Кластарны падыход у развіцці эканамічнай адукацыі».

ДЗЕ? Вуліца Гаспадарчая, 23, аўдыторыя 404.

КАЛІ? 20 студзеня 2022.