Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 17 Студзень 2022 13:44

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў канцэрт выхаванцаў царкоўных школ

2022 01 16 zal 1016 студзеня ў актавай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прызёраў і ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці "Прыгажосць Божага свету", Міжнароднага літаратурнага конкурсу "Лета Гасподняе", мастацкага конкурсу "Святасць зямлі Беларускай" і педагагічнага конкурсу "Кладзезь мудрасці" .

Цырымоніі папярэднічаў калядны канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі нядзельных школ Пакроўскага кафедральнага сабора і храма ў гонар Сабора ўсіх Беларускіх святых у Гродне. Вучні ДУА "Сярэдняя школа № 6 г. Гродна" паказалі батлеечны міні-спектакль. Таксама ў канцэрце прынялі ўдзел калектыў музыкантаў гарадской школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза, артыст Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Аляксандра Калагрыў і актрыса Гродзенскага абласнога тэатра лялек Аляксандра Ліцвінёнак.

Сустракалі гасцей калядкамі маладзёжны хор гродзенскага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца «Анёлкі» пад кіраўніцтвам Лізаветы Даўгаполік, а таксама валанцёры братэрства ў гонар мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага. Архіепіскап Антоній павіншаваў рабят і педагогаў, падзякаваў за працу і ўручыў памятныя граматы і падарункі.

Нагадаем, што паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Гродзенскай праваслаўнай епархіяй заключаны і дзейнічае дагавор, змест якога штогод падмацоўваецца новай праграмай супрацоўніцтва. У дакуменце адлюстроўваюцца ўсе сумесныя мерапрыемствы на найбліжэйшы год.

Новы дакумент, які падпісалі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, прадугледжвае рэалізацыю сумесных праектаў у такіх напрамках, як правядзенне навукова-даследчай работы і інавацыйнай дзейнасці, а таксама арганізацыя мерапрыемстваў выхаваўчага і сацыяльнага характару.