Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 14 Студзень 2022 11:57

Пярвічная арганізацыя БРСМ Купалаўскага ўніверсітэта заняла другое месца ў конкурсе «БРСМ: сіла ў камандзе»

brsm"БРСМ: сіла ў камандзе" - новы конкурс сярод першасных арганізацый БРСМ. Ён прайшоў упершыню, а яго завяршальны этап адбыўся ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Там сабраліся пераможцы адборачных тураў.

 

Стартаваў конкурс яшчэ ў верасні мінулага года ў дзень адчыненых дзвярэй у пярвічках БРСМ. Удзел у ім бралі ўстановы адукацыі і арганізацыі горада. Найлепшыя канкурсанты сышліся ў вырашальнай бітве на сцэне абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Іх чакалі два іспыты: прэзентацыя візітоўкі каманды і конкурс абароны праектаў "БРСМ: новае пакаленне". Каманды з раёнаў вобласці папярэдне выслалі членам журы відэаролікі "Візітоўка ВА ГА "БРСМ" ONLINE" і інфармацыю аб сваёй першаснай арганізацыі.

Пераможцаў вызначалі ў чатырох намінацыях: сярод устаноў агульнай і сярэдняй адукацыі, устаноў вышэйшай адукацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, а таксама паміж пярвічнымі арганізацыямі ўстаноў і прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці.

У сваёй намінацыі каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта заняла другое месца і атрымала права прадставіць нашу вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу "БРСМ: сіла ў адзінстве", які пройдзе ў лютым.