Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Снежань 2015 10:08

Замежныя студэнты філалагічнага факультэта наведалі дом-музей Максіма Багдановіча

IMG 4595Старшы выкладчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Алена Мікалаеўна Мохань 15 снежня 2015 г. арганізавала экскурсію для замежных студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» філалагічнага факультэта ў дом-музей вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Студэнты даведаліся пра гродзенскі перыяд жыцця, творчасці і трагічны лёс паэта, які на працягу свайго нядоўгага жыцця актыўна вывучаў мовы і культуру славянскіх народаў. Распавядаючы пра М. Багдановіча, Алена Мікалаеўна адзначыла, што паэт любіў радзіму і, жывучы ў Расіі, пісаў свае творы выключна на беларускай мове.

У музеі студэнты з цікавасцю разглядалі асабістыя рэчы сям'і Багдановічаў: фатаграфіі, лісты, прадметы побыту і арыгінальнае выданне адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў паэта «Вянок».

Затым на занятках студэнты самастойна распавядалі пра Максіма Багдановіча, чыталі на рускай мове яго самы вядомы верш «Зорка Венера», а таксама слухалі аднайменны раманс.

Заключным этапам экскурсіі стала напісанне сачынення, прысвечанага беларускаму паэту.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.