Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 12 Студзень 2022 13:38

Спартыўныя выхадныя купалаўцаў

basketball generic115-16 студзеня спартсмены гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прымуць удзел у гульнях чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь па баскетболе і міні-футболе.

 

15 студзеня ў спартыўным комплексе "Вікторыя" па адрасе Гагарына, 18/1 адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд "Гродна 93-ГрДУ" - "Гомельскія рысі" (г.Гомель). Пачатак а 13-й гадзіне. Таксама ў суботу ў спартыўнай зале корпусе ўніверсітэта па вул.Захарава, 32 адбудзецца гульня юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд "ГрДУ імя Янкі Купалы" - "Ліда-Юні" (г.Ліда). Пачатак гульні а 14.00.

16 студзеня ў г. Мінску адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд "ГрДУ імя Янкі Купалы" - "Сталіца (W)" (г.Мінск). Пачатак а 17.30.

Падтрымаем нашых спартоўцаў!