Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 11 Студзень 2022 16:24

У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць алімпіяда па фізіцы

fizikiАлімпіяда па фізіцы стартавала 3 студзеня і праходзіць сярод школьнікаў 10-11 класаў і навучэнцаў і выпускнікоў каледжаў.

Алімпіяда праходзіць у два этапы. Адборачны тур пачаўся 3 студзеня і працягнецца да 19 лютага. Другі этап пройдзе з 1 да 5 красавіка. Удзельнікам прапануецца вырашыць задачы, якія патрабуюць спазнанняў у розных дысцыплінах: механіка, малекулярная фізіка, электрычнасць і магнетызм, оптыка. Пераможцы першага этапа алімпіяды пройдуць далей і пазмагаюцца за званне найлепшых.

Інтэлектуальнае спаборніцтва праводзіцца для падтрымання  таленавітай моладзі, папулярызацыі вывучэння фізікі ў рамках Шматпрофільнай алімпіяды "Алімпіяда Купалаўскага ўніверсітэта".

Дарэчы, лаўрэаты "Алімпіяды Купалаўскага ўніверсітэта", якія паступяць у ГрДУ імя Янкі Купалы сёлета, будуць атрымліваць штомесячную заахвочвальную даплату да стыпендыі.