Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 11 Студзень 2022 13:30

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы занялі прызавыя месцы ў рэспубліканскім анлайн-конкурсе «Зямлі роднай куток»

ugolokПры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава праходзіў Рэспубліканскі анлайн-конкурс экскурсійна-краязнаўчых прэзентацый «Зямлі роднай куток».

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 90 студэнтаў з 20 устаноў вышэйшай адукацыі. Яго галоўная задача - выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў студэнцкай моладзі на аснове вывучэння і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы.

Журы вызначыла лаўрэатаў конкурсу ў трох намінацыях. У намінацыі "Фотапраект" трэцяе месца заняў студэнт 3 курса факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Арсеній Сідаркевіч за фотапраект "Бераставіцкі раён: учора і сёння".

Улічваючы, што многія творчыя праекты студэнтаў маюць вялікае значэнне ў патрыятычным выхаванні, папулярызацыі і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, а таксама маюць высокія балы па асобных крытэрыях конкурсу, журы ўстанавіла дадатковыя намінацыі.

І ў намінацыі “Экалагічны турызм” студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Ксенія Цвігун удастоена дыплома 2 ступені за відэапраект “Валун кузьміцкі “Марцін камень”.