Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 10 Студзень 2022 15:08

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя янкі Купалы заняў другое месца ў гарадскім конкурсе «Лепшая арт-елка 2022»

photo 2022 01 10 14 33 37Штогод у Гродне праходзіць конкурс дызайнерскіх ёлак, у якім удзельнічаюць прадпрыемствы і ўстановы адукацыі горада. Канкурсанты прадумваюць унікальны дызайн, а галоўныя ўмовы ўдзелу ў конкурсе - прыгажуня павінна асацыявацца з арганізацыяй і быць створанай з падручных сродкаў.

Дзякуючы конкурсу ў парку імя Жылібера штогод вырастае Алея крэатыўных елак. Гэты гродзенскі пераднавагодні конкурс праводзіцца сярод прадпрыемстваў і арганізацый горада і стаў своеасаблівай візітнай карткай абласнога цэнтра.

Па ўмовах конкурсу, працоўныя калектывы ўстаноў і прадпрыемстваў абласнога цэнтра выраблялі аўтарскія дызайнерскія елкі з разнастайных падручных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць спецыфіку і кірунак дзейнасці прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, від заняткаў індывідуальных прадпрымальнікаў ці жыхароў горада Гродна.

Па выніку конкурсу купалаўская ялінка заваявала "серабро". Ідэю па стварэнні незвычайнай арт-елкі, якая прадставіла наш універсітэт у алеі казачных дрэў, прапанаваў Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў. Галоўным сімвалам, які адлюстроўвае напрамак дзейнасці нашай установы адукацыі, сталі кнігі. Кніга - гэта крыніца ведаў, скарбніца мудрых думак і карысных парад, менавіта таму яны і ляглі ў аснову конкурснай працы. Увасобіць ідэю студэнтам дапамаглі работнікі Студэнцкага гарадка і аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРсМ.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 57 работ. Першае месца атрымала ялінка РУП "Гроднаэнерга". Трэцяе месца раздзялілі Гродзенскі дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну і Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.