Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 10 Студзень 2022 08:37

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прымае ўдзел у нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы. Нарада прысвечана Году гістарычнай памяці.

photo 2022 01 06 13 04 39Як паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў год, прысвечаны гістарычнай памяці, праводзіць першую вялікую нараду "Аб рэалізацыі гістарычнай палітыкі".

 

Як паведаміла БелТА, Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць выпрацаваць дакладную канцэпцыю ацэнкі падзей і ролі асоб у гісторыі беларускай дзяржавы. На нарадзе ў Прэзідэнта былі заслуханы прапановы па рэалізацыі гістарычнай палітыкі ў краіне, выпрацаваныя па даручэнні кіраўніка дзяржавы Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі сумесна з Нацыянальным сходам, прадстаўнікамі гістарычнай грамадскасці, іншымі зацікаўленымі.

У гэтай асабліва важнай нарадзе прымае ўдзел рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.