Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 05 Студзень 2022 14:35

Іван Юхневіч заваяваў срэбра ў зімовым Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі

фитмКупалавец у складзе зборнай Беларусі U18 прыняў удзел у XV зімовым Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі.

Зборная каманды па хакеі Рэспублікі Беларусь U18, у склад якой уваходзіць студэнт 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Іван Юхневіч, заваявала серабро ў XV зімовым Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Фінляндыі!

Сапернікамі каманды сталі зборныя з Расіі, Фінляндыі, Латвіі, Чэхіі.

Хлопцы здолелі паказаць выдатную гульню ў барацьбе з топ-супернікамі, уступіўшы толькі зборнай Фінляндыі. Менавіта з гэтымі камандамі нашай зборнай у красавіку 2022 трэба будзе змагацца на Чэмпіянаце свету.

29 снежня 2021 года ў Нацыянальным алімпійскім камітэце ў зале Алімпійскай славы прайшла цырымонія ўшанавання зборнай Беларусі U18. З «срэбрам» хлопцаў павіншавалі члены выканкама НАК, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, а таксама кіраўніцтва ФХБ.

У пачатку 2022 года Івану Юхневічу будзе прысвоена званне "Майстар спорту".