Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 03 Студзень 2022 16:24

Купалаўцы прынялі ўдзел у забегу пад дэвізам "За здаровы лад жыцця"

zabegСпартыўная падзея прайшла 1 студзеня ва ўрочышчы "Пышкі". Такая сустрэча Новага года стала традыцыйнай - першы забег адбыўся ў 2014 годзе, і з кожным годам колькасць яго ўдзельнікаў нязменна расце.

 

Купалаўцы не маглі абысці бокам гэтае спартовае мерапрыемства і далучыліся да забегу «За здаровы лад жыцця». Дыстанцыю 4300 метраў беглі Валерый Сухецкі, дацэнт кафедры спартыўных гульняў; Віталь Побаль, старшы выкладчык кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны; Аляксандр Сілівончык, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры.