Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 03 Студзень 2022 13:27

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартуюць "PROF-канікулы"

prof kanikulyНа працягу трох дзён у анлайн-рэжыме для школьнікаў правядуць серыю займальных актыўнасцяў. На пляцоўках YouTube, Telegram, Instagram пройдуць займальныя віктарыны, квэсты, квізы, кансультацыі па падрыхтоўцы да паступлення ва ўніверсітэт, сустрэчы з выпускнікамі.

"PROF-вакацыі" стартуюць 4 студзеня. У 11.00 можна падлучыцца да анлайн-трансляцыі на YouTube-канале «PROF-канікул». Удзельнікам прапануюць распакаваць некалькі кейсаў. Напрыклад, у першым школьнікам раскажуць аб магчымасцях рэалізацыі ўласнага патэнцыялу ва ўніверсітэцкім асяроддзі. Таксама ў рабят будзе магчымасць вырашыць кейс "Патэнцыял", які раскажа аб стартап-руху і прадпрымальніцкай дзейнасці. Кейс "Мабільнасць" прысвечаны мабільнасці ў XXI стагоддзі. Акрамя таго, адзін з кейсаў пазнаёміць рабят з пазавучэбнай дзейнасцю ва ўніверсітэце, у рамках якой можна стаць удзельнікам розных творчых студый, праектаў, спартыўных мерапрыемстваў. Дзякуючы кейсу «Камфорт» рабяты змогуць даведацца аб умовах пражывання ў інтэрнаце.

Далей па плане "Дзень дыялогу", які пройдзе 5 студзеня. Удзельнікаў мерапрыемства чакае бліц-апытанне выпускнікоў Купалаўскага ўніверсітэта. Дзеці пазнаёмяцца з асабістымі гісторыямі іх кар'ернага росту, вызначаць уласныя прылады для канструявання прафесійнага шляху.

У апошні дзень, 6 студзеня, будуць падведзены вынікі інтэнсіву "PROF-канікулы". Удзельнікаў запрашаюць далучыцца да анлайн-трансляцыі, якая пачнецца ў 11.00 на YouTube-канале праекта. У прамым эфіры адбудзецца знаёмства з актыўнымі ўдзельнікамі зімовага сезона "PROF-канікул" і аб'яўленне пераможцаў конкурсаў.

Цягам трох дзён інтэнсіву будуць праходзіць дадатковыя актыўнасці. Напрыклад, конкурс матывацыйнага ліста-эсэ на тэму «Чаму я паступаю ва ўніверсітэт». Адправіць свае працы можна на электронную пошту fdp@grsu.by.

Пройдзе і конкурс «Збяры фразу». Шукайце словы з #PROF-канікулы падчас бліц-інтэрв'ю з выпускнікамі (Дзень Дыялогу – 05.01.22). Збірайце фразу і адпраўляйце ў Instagram - @fdp_grsu, Telegram -@fdp_grsu. Усе квэсты і квізы шукайце ў Telegram - @PROF_HD_BOT.

Звязацца з арганізатарамі можна праз акаўнты ў Instagram - @fdp_grsu, Telegram - @fdp_grsu.

Зарэгістравацца на "PROF-канікулы" можна тут.