Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Снежань 2021 12:57

У ГрДУ імя Янкі Купалы выдадзены VI выпуск штогадовага зборніка навуковых артыкулаў "Праблемы грамадзянскага права і працэсу"

sbornik martynenkoУ зборнік увайшлі артыкулы 63 аўтараў з 6 краін. Навуковыя працы падрыхтавалі як прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і навукі, так і работнікі юрыдычнай сферы - суддзі, пракуроры, натарыусы, медыятары. Сярод аўтараў - 18 дактароў навук, 25 кандыдатаў навук, 6 дактарантаў, аспірантаў і суіскальнікаў.

Зборнік навуковых артыкулаў "Праблемы грамадзянскага права і працэсу" выдаецца для азнаямлення навуковай грамадскасці з найбольш важнымі дасягненнямі юрыдычнай навукі ў сегменце грамадзянскага права і працэсу.

На старонках новага выпуску закрануты найбольш актуальныя прававыя праблемы сучаснасці. Артыкулы прысвечаны прымяненню інфармацыйных тэхналогій у судаводстве, асаблівасцям дзейнасці ўніверсітэта прадпрымальніцкага тыпу, стварэнню інстытуцыйнага асяроддзя для развіцця рыначнай эканомікі і фарміраванню адзінай эканамічнай прасторы ЕАЭС, а таксама грамадзянска-прававому забеспячэнню развіцця лічбавай эканомікі. Акрамя таго, у зборніку ўзнімаюцца пытанні дзяржаўна-прыватнага партнёрства, грамадзянска-прававых спосабаў абароны інтарэсаў удзельнікаў і суб'ектаў турыстычнай дзейнасці, грамадзянска-прававых спосабаў абароны гісторыка-культурнай спадчыны і навакольнага прыроднага асяроддзя, прававой абароны грамадзян, уласнасці і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і ў умовах правядзення трансгранічных супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. І гэта далёка не поўны спіс тэм!

Зборнік уключаны ВАК Рэспублікі Беларусь у Пералік навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў і індэксуецца ў навукаметрычных базах (РІНЦ).

Архіў зборніка даступны  па спасылцы