Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 29 Снежань 2021 15:13

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ваенную прысягу

voen logoНа ваенным факультэце адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы ваеннай прысягі на вернасць Рэспубліцы Беларусь і беларускаму народу.

Купалаўцы прайшлі курс навучання і паспяхова здалі выпускны комплексны экзамен па ваеннай падрыхтоўцы на кафедры тылавога забеспячэння ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

Са словамі на дарогу да хлопцаў звярнуўся начальнік кафедры тылавога забеспячэння Міхаіл Цвяткоў, які адзначыў, што словы ваеннай прысягі напаўняюць кожнага мужчыну гонарам за сваю Радзіму. Начальнік кафедры пажадаў рабятам дастойна несці званне абаронцы Айчыны і з гонарам прымножыць дасягненні сваёй дзяржавы.