Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 28 Снежань 2021 14:20

На факультэце эканомікі і кіравання прайшоў навагодні дабрачынны кірмаш

photo 2021 12 28 12 06 54У сценах факультэта эканомікі і кіравання прайшоў традыцыйны дабрачынны кірмаш "Ад сэрца да сэрца" ў рамках праекта "Прыкладзі руку да добрых спраў".

 

Любы жадаючы мог купіць кірмашовую прадукцыю: прысмакі і выпечку, навагоднія ўпрыгожанні ручной працы. Усе атрыманыя з продажу сродкі пайшлі на падарункі тым, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу. Валанцёры Купалаўскага ўніверсітэта наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу, размешчаны на вуліцы Валковіча, 17. Дзеці павіншавалі яго выхаванцаў з Калядамі і Новым годам, уручылі падарункі.

Не менш эмацыйным стала наведванне ДУА "Дапаможная школа № 1 г. Гродна". Купалаўцы прыйшлі з віншаваннямі і каляднымі сюрпрызамі да вучняў. Валанцёры паказалі майстар-клас па вырабе віншавальнай паштоўкі, а потым разам з дзецьмі спявалі песні і вадзілі карагоды з Дзедам Марозам і Снягуркай.

Акцыя была арганізавана сумесна з валанцёрскімі атрадамі факультэта і ВА ГрДУ імя Янкі Купалы ГА «БСЖ», якая аб'яднала ўсіх неабыякавых студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта эканомікі і кіравання, якія дораць каляднае шчасце.