Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 28 Снежань 2021 14:19

Напярэдадні навагодніх святаў рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэлася са студэнтамі (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

IMG 9109Снежань - заўсёды асаблівы і чароўны месяц, які дорыць мора станоўчых эмоцый. Купалаўцаў, несумненна, ахапіў святочны настрой. Сёння, напрыклад, падчас сустрэчы з рэктарам студэнты атрымалі падарункі і цёплыя віншаванні.

 

Ірына Фёдараўна пажадала рабятам у любым узросце верыць у цуд і ўмець дарыць яго блізкім людзям, а таксама здзяйснення запаветных мар і быць шчаслівымі.

Творчыя студэнты падарылі гасцям сустрэчы музычныя падарункі, выканаўшы папулярныя навагоднія хіты. Сюрпрыз падрыхтавала і Ірына Фёдараўна - яна адзначыла, што не магла прыйсці да студэнтаў з пустымі рукамі. Сюрпрызам стала з'яўленне Дзядулі Мароза і Снягуркі, якія прынеслі салодкія падарункі.