Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 18 Снежань 2015 09:06

Студэнты юрыдычнага факультэта прынялі ўдзел у Х Сапегаўскіх чытаннях

DSC 1773На факультэце права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адбыліся Х Сапегаўскія чытанні. У маштабным навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

Х Сапегаўскія чытанні ўключалі ў сябе міжнародную навукова-тэарэтычную канферэнцыю, гульню «Брэйн-рынг» і конкурс судовага прамоўніцкага майстэрства.

На пленарным пасяджэнні перад студэнтамі выступілі навукоўцы БДЭУ, якія прысвяцілі свае даклады арганізацыйна-прававой дзейнасці дзяржаўных органаў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. Затым удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі выступы даследчыкаў на секцыях. Вялікую цікавасць у купалаўцаў выклікала гульня «Брэйн- рынг», у рамках якой камандам неабходна было даць першымі правільны адказ на падступныя пытанні з вобласці права. На конкурсе судовага прамоўніцкага майстэрства ўдзельнікі прадэманстравалі свае творчыя здольнасці і ўменне пераконваць.

Па выніках канферэнцыі студэнты юрыдычнага факультэта Анастасія Папуцэвіч, Ганна Глінясцікава, Анастасія Пешэвіч і Аляксандр Салдаценка былі ўзнагароджаны граматамі за лепшыя даклады.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азанаёміцца тут.