Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Снежань 2021 11:09

Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці «Журналістыка» сталі прызёрамі XV Міжвузаўскага конкурсу студэнцкіх фільмаў «ВідэаРадыус БНТУ – 2021»

IMG 0414Усяго ў конкурсе было прадстаўлена больш за 70 работ, падрыхтаваных у 11 вышэйшых навучальных установах Беларусі.

Па выніках конкурсу студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму былі ўзнагароджаны дыпломамі ў спецыяльных намінацыях.

У намінацыі “Лепшы анімацыйны фільм” стала дыпламантам Ганна Карпінчык, студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Журналістыка” з кароткаметражным анімацыйным фільмам “А вы гатовы плаціць па рахунках? Транспарт".

Дзіяна Сцяпанава, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Журналістыка", адзначана ў дзвюх намінацыях: "Лепшае інтэрв'ю" - фільм "Student insight" і "Лепшае сацыяльнае відэа" - фільм "Экстрымізму.net".

Конкурс праходзіў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кінашколы-студыі Андрэя Палупанава, а таксама рэктарата Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

 

IMG 0417