Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 18 Снежань 2015 09:06

Студэнты факультэта фізічнай культуры і педагагічнага факультэта адсвяткавалі Міжнародны дзень чаю

DSC 0521На базе інтэрната № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы 15 снежня 2015 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня чаю студэнты-першакурснікі факультэта фізічнай культуры і педагагічнага факультэта правялі «Чаяванне». Мерапрыемства было ініцыявана і арганізавана дацэнтам кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства Святланай Георгіеўнай Ляскевіч пры актыўным садзейнічанні выхавальнікаў інтэрната Веранікі Станіславаўны Грыбок і Наталлі Баляславаўны Швяцовай.

Студэнты акунуліся ў атмасферу сучаснага Лондана, пазнаёміліся з традыцыямі англійскага чаявання, класічнымі рэцэптамі страў, якія падаюцца да чаю, і з гісторыяй чайных сервізаў.

Затым студэнты паспяхова прайшлі бліц-віктарыну і паказалі гумарыстычныя мініяцюры на англійскай мове. Яркія вобразы сучаснай брытанскай сям'і прадставіла каманда студэнтаў факультэта фізічнай культуры: Дзмітрый Мельнічук, Алена Саханава і Алена Мішына. Прысутныя ацанілі тонкі гумар мініяцюры ў выкананні Уладзіслава Бяляўскага, Марыі Саракалетавай, Анастасіі Багданчук, Анастасіі Ляхаўскай і Эмы Данілік. Асабліва спадабаўся ўдзельнікам мерапрыемства верш 1853 года, які адшукала выхавальнік інтэрната Вераніка Станіславаўна Грыбок.

Ізюмінкай праграмы стала знаёмства студэнтаў з традыцыямі кітайскага чаявання. Так, Шэнь Пэн распавёў пра культуру чаявання ў Кітаі і правёў майстар-клас па традыцыйным Цырыманіялу. Студэнтам была прадастаўлена ўнікальная магчымасць атрымаць асалоду ад густу сапраўднага кітайскага чаю, заваранага па нацыянальнай методыцы. У канцы сустрэчы Шэнь Пэн выканаў беларускую народную песню «Купалінка».

Мерапрыемства завяршылася свабоднай і нязмушанай гутаркай за кубачкам чаю.

З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азанёміцца тут.