Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 24 Снежань 2021 14:42

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе інтэнсіў «Вакацыі ў Купалаўскім універсітэце»

korpus 2021Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта падрыхтавалі для навучэнцаў каледжаў і школьнікаў шмат цікавых актыўнасцяў! Ад майстар-класаў да фотаконкурсаў.

Напрыклад, на педагагічным факультэце пройдзе майстар-клас "Лагапедычны калейдаскоп", на інжынерна-будаўнічым факультэце адбудзецца інтэлектуальная гульня, факультэт мастацтваў і дызайну арганізуе інтэрв'ю з першакурснікамі, дзе дзеці змогуць задаць пытанні студэнтам.

На факультэце фізічнай культуры запланаваны шэраг спартыўных мерапрыемстваў, а на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму, напрыклад, адкрыюць "Зімовую школу юнага гісторыка".

Са спісам усіх мерапрыемстваў і дакладным раскладам можна азнаёміцца тут.