Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 22 Снежань 2021 10:12

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў семінар, прысвечаны абмеркаванню асноўных пытанняў забеспячэння стратэгічных нацыянальных інтарэсаў і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

IMG 20211221 181128 538У Купалаўскім універсітэце прайшоў семінар-нарада "Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь у кантэксце сучасных глабальных выклікаў", які арганізаваны сумесна з Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Як расказала Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, семінар-нарада – гэта рабочая сустрэча, якая папярэднічае правядзенню канферэнцыі, запланаванай на красавік наступнага года. Канферэнцыя будзе прысвечана ўсебаковаму абмеркаванню пытанняў рэалізацыі стратэгічных нацыянальных інтарэсаў нашай краіны ў кантэксце сучасных выклікаў, рызык і пагроз, а таксама распрацоўцы новых, эфектыўных падыходаў і метадаў забеспячэння дзяржаўнай бяспекі ў эпоху геапалітычнай турбулентнасці.

- Сёння мы акрэслілі вектары работы будучай канферэнцыі і найбольш актуальныя пытанні, вызначылі праблемнае поле будучага форуму. Пытанні нацыянальнай бяспекі, несумненна, заўсёды асноватворныя і актуальныя. Але ў наш час яны паўстаюць асабліва востра. Таму за круглым сталом сабраліся і юрысты, і біёлагі, і палітолагі, і журналісты - бо нацыянальная бяспека - гэта комплекснае пытанне, якое складаецца з многіх аспектаў, - адзначыла Ірына Фёдараўна.

Начальнік упраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксей Банькоўскі выступіў з дакладам на семінары-нарадзе і адзначыў аб'ектыўную неабходнасць удасканалення канцэптуальных асноў у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Таксама ён падзякаваў Ірыне Фёдараўне за цёплы прыём і аператыўную арганізацыю семінара-нарады і адзначыў, што Купалаўскаму ўніверсітэту ёсць, чым ганарыцца.

- У вашым універсітэце вельмі багатая гісторыя, яе тут шануюць і захоўваюць, але пры гэтым смела рухаюцца наперад. Купалаўцы працуюць у многіх напрамках, якія пастаянна развіваюцца, таму нам прыемна быць тут. Мы не выпадкова выбралі фармат круглага стала, ён дае магчымасць у больш нефармальнай абстаноўцы ўзняць і абмеркаваць хвалюючыя пытанні і вызначыць праблемнае поле маючай адбыцца канферэнцыі, - адзначыў Аляксей Банькоўскі.

Сярод спікераў на семінары-нарадзе былі і купалаўцы, і запрошаныя госці. Загадчык сектара Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Юрый Аляксандраў у сваім выступленні адзначыў важнасць і актуальнасць правядзення канферэнцыі "Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь у кантэксце сучасных глабальных выклікаў", запланаванай на вясну 2022 года.

Загадчык кафедры паліталогіі Віктар Ватыль у сваім выступленні закрануў тэму нацыянальнай бяспекі і моладзі ў святле лічбавых выклікаў і пагроз. Рыма Ключко, загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, закранула прававыя аспекты і канцэптуальныя асновы забеспячэння нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у інфармацыйнай сферы.

Іна Мінчук, загадчык кафедры журналістыкі, гаварыла аб ролі Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці ў фарміраванні бяспечнай інфармацыйнай прасторы рэгіёна. Дэкан факультэта біялогіі і экалогіі абазначыў пытанні забеспячэння біябяспекі як фактару процідзеяння біялагічным пагрозам сучаснасці.

Пасля таго, як усе дакладчыкі былі выслуханы, удзельнікі семінара-нарады пачалі дыскусію ў рамках асноўных напрамкаў рэалізацыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.