Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Снежань 2021 13:47

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у міжнародным праекце "Саюзная ліга дэбатаў" у Маскве

photo5334749956508071447Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Арсеній Сідаркевіч і студэнтка педагагічнага факультэта Эліна Вялесік.

Мерапрыемствы праекта праходзілі з 13 да 17 снежня на базе Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы. Усяго ўдзельнікамі праекта выступілі 40 каманд у складзе 2 чалавек з Беларусі, Арменіі, Кыргызстана, Казахстана і Расіі.

Саюзная ліга дэбатаў - унікальны праект, удзельнікі якога не толькі вывучаюць Саюзную дзяржаву, але і бяруць удзел у абмеркаванні вектара інтэграцыі краін ЕАЭС, наладжваюць працоўныя кантакты.

Праект "Саюзная ліга дэбатаў" складаўся з завочнага адборачнага тура і сесіі інтэлектуальных дэбатаў. Удзельнікамі дэбатаў сталі студэнты, маладыя прадпрымальнікі, журналісты ды іншыя. Нашы студэнты годна выступілі на праекце і прадэманстравалі высокі ўзровень аратарскага майстэрства, умення аргументаваць і даносіць сваю пазіцыю. Кожны ўдзельнік прайшоў конкурсны адбор, у рамках якога неабходна было прадставіць эсэ і відэаролік па адной з тэм у рамках развіцця інтэграцыйных працэсаў краін постсавецкай прасторы. Конкурс "Саюзная ліга дэбатаў" накіраваны на развіццё навыкаў каманднай работы ў расійскай і беларускай моладзі. Ён закліканы сфарміраваць навыкі пошуку сумесных рашэнняў складаных пытанняў, якія паўстаюць перад нашымі краінамі.