Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Снежань 2021 13:47

Купалаўцы сталі стыпендыятамі прэзідэнцкага клуба

prezident klubШтогод Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" засноўвае імянныя штомесячныя стыпендыі маладым перспектыўным спартсменам і маладым трэнерам па выніках работы ў папярэднім сезоне.

 

Сярод уладальнікаў ганаровай прэміі - старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Андрэй Навойчык, а таксама студэнт 5 курса факультэта фізічнай культуры Канстанцін Куроўскі.

У лік стыпендыятаў уключаюцца лепшыя прадстаўнікі спартыўнай супольнасці на падставе заявак спартыўных арганізацый Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх федэрацый па відах спорту, цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі.

Віншуем Купалаўцаў з гэтай значнай падзеяй!