Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Снежань 2021 13:20

У ГрДУ імя Янкі Купалы» адбыліся сустрэчы студэнтаў з прадстаўнікамі Гродзенскай рэгіянальнай мытні

05Сустрэчы прайшлі ў анлайн-фармаце 16 і 17 снежня.

У мэтах падбору кадраў сярод выпускнікоў устаноў адукацыі бюджэтнай і платнай форм навучання (у першую чаргу жыхароў Гродзенскай вобласці) і забеспячэння іх першым працоўным месцам Гродзенская рэгіянальная мытня праводзіць конкурсны адбор кандыдатаў для паступлення на службу ў мытню.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы Сяргей Мазырка і начальнік аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі Гродзенскай рэгіянальнай мытні Ілона Хамко.

У час сустрэчы студэнты даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні, ролі мытных органаў у забеспячэнні эканамічнай бяспекі дзяржавы. Прадстаўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні расказалі аб парадку працаўладкавання, спецыфіцы работы ў мытных органах, традыцыях і карпаратыўнай культуры.

У рамках мерапрыемства студэнты атрымалі адказы наконт умоў паспяховага развіцця кар'ернага росту ў мытных органах. Асаблівая ўвага была звернута на неабходнасць адказных адносін і да вучобы, і да мытнай службы.

Жадаючым працаўладкавацца ў Гродзенскую рэгіянальную мытню неабходна звязацца па тэлефоне з аддзелам кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі мытні і даслаць сваё рэзюмэ па прыкладзенай форме на электронны адрас мытні (e-mail: grt@customs.gov.by).

Кантактныя тэлефоны: 8(0152)798011 - начальнік ОК і ПП Хомка Ілона Міхайлаўна, 8(0152)798083 - галоўны інспектар АК і ПП Мулярчык Наталля Іосіфаўна.