Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Снежань 2021 15:08

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы наведала з працоўным візітам універсітэт-партнёр ва Узбекістане

photo 2021 12 17 10 46 33Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Бялых наведалі з рабочым візітам Ташкенцкі хіміка-тэхналагічны інстытут і яго Акадэмічны ліцэй.

У час перагавораў размова ішла аб супрацоўніцтве ў адукацыйнай і навуковай сферах, акадэмічным абмене супрацоўнікамі і студэнтамі, у прыватнасці па праграме "Запрошаны прафесар". Бакі гаварылі аб шляхах развіцця ўзаемавыгадных адносін. Кіраўнікі вышэйшых навучальных устаноў абмеркавалі пытанні стварэння сумесных адукацыйных структур ва Узбекістане. У ходзе рабочага візіту бакі дамовіліся аб сумесных праектах у сферы сярэдне-спецыяльнай адукацыі і павышэння кваліфікацыі персаналу хімічнай галіны.

Таксама на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні сумеснага навуковага кіраўніцтва магістрантамі і дактарантамі, удзелу ўзбекскіх студэнтаў і калег у навукова-адукацыйных мерапрыемствах, спецыялізаваных летніх школах, стажыроўках Купалаўскага ўніверсітэта. Важнай часткай рабочага візіту стала сустрэча з навучэнцамі Акадэмічнага ліцэя пры Ташкенцкім хіміка-тэхналагічным інстытуце.

Дарэчы, нашы ўніверсітэты ўжо маюць кропкі судотыку. Дэлегацыя Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута ў красавіку гэтага года наведвала Купалаўскі ўніверсітэт для азнаямлення з універсітэтам і абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва. А сеткавы адміністратар аддзела інфармацыйнай бяспекі Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута Назараў Гулам Акмал углі прайшоў стажыроўку ў ГрДУ імя Янкі Купалы па накіраванні "Даследаванне сістэмы "SmartUniversity" для падрыхтоўкі якасных кадраў у сістэме вышэйшай адукацыі".