Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Снежань 2021 11:25

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыліся выбары ў Моладзевы парламент

mol parlamentУ межах выбарчай кампаніі ў Маладзёжны парламент пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў у Купалаўскім універсітэце прайшла прэзентацыя праектаў кожнага з кандыдатаў. Выбаршчыкі, у сваю чаргу, маглі задаць удакладняючыя пытанні, а пасля аддаць голас за кандыдата, які спадабаўся.

 

Валянцін Баўтрош, студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання, прадставіў праект "Спартыўна-аздараўленчая пляцоўка". Яго мэта: фарміраванне і рэалізацыя праграмы будаўніцтва спартыўнай пляцоўкі па вуліцы Гаспадарчай.

Гетманчук Ганна, студэнтка 1 курс факультэта фізічнай культуры, якая прапанавала праект «Купалаўскі Алімп», хоча прыцягнуць большую колькасць студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, папулярызаваць цыклічныя віды спорту.

Вадзім Гунько, студэнт 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі, падкрэсліў важнасць экалагічнага выхавання грамадства і прадставіў праект "Папулярызацыя прынцыпаў, механізмаў і перспектыў зялёнай эканомікі сярод моладзі".

Аляксей Ларын, студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму выступіў з ініцыятывай стварэння віртуальнай экскурсіі па 3 музеях: "Ад Вітаўта да Панятоўскага". Гэтым ён імкнецца падкрэсліць значнасць гістарычных аб'ектаў для патрыятычнага выхавання моладзі.

Вольга Навіцкая, студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта, выступіла з праектам "Дарога Памяці". Яе мэта: фармаванне грамадзянска-патрыятычнай свядомасці, праз выхаванне беражлівых адносін да гісторыі і пачуцці гонару за подзвігі сваіх продкаў.

Дзмітрый Філіпкоў, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прэзентаваў праект "Lip", ён мае намер стварыць платформу для асабістага самаўдасканалення студэнтаў.

У сувязі з удзелам кандыдата ў Моладзевы Парламент Эліны Вялесік, студэнткі 3 курса педагагічнага факультэта, у міжнародным конкурсе «Саюзная ліга дэбатаў» у Маскве, яе праект «М І Р – Моладзь Ініцыятыва Развіццё» прадставіла выбаршчыкам давераная асоба Юлія Тучкоўская. Мэта праекта - фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі студэнцкай моладзі і стварэнне ўмоў для паспяховага станаўлення і самарэалізацыі асобы.

Пасля завяршэння прэзентацый адбылося галасаванне - завяршальны этап выбараў дэпутатаў у Маладзёжны парламент пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў.

Па папярэдніх выніках падліку галасоў найбольшую колькасць атрымалі: Валянцін Баўтрош, Вадзім Гунько, Аляксей Ларын, Вольга Навіцкая, Дзмітрый Філіпкоў.

Да 15.00 16 снежня кандыдаты могуць абскардзіць вынікі выбараў, пасля чаго будуць абвешчаныя канчатковыя вынікі.