Выкладчыкі і студэнты прыйшлі на крос з навагодняй атрыбутыкай. На бегавых дарожках можна было сустрэць Дзеда Мароза, Снягурку і Снегавіка. Удзельнікі "Кроss Дзед Маposs" апынуліся вельмі спартовымі і ўстойлівымі. Сагравацца падчас бегу дапамагаў добры настрой, вясёлая музыка і падтрымка ўдзельнікаў.
Можна было выбіраць дыстанцыю, яна вымяралася не ў кіламетрах, а ў хвілінах бегу. Самай папулярнай аказалася дыстанцыя да 15 хвілін, яе пераадолелі каля 60 чалавек. Больш падрыхтаваныя і ініцыятыўныя прабеглі дыстанцыю ў 30 хвілін, такіх марафонцаў аказалася каля 40. Гадзінны забег пераадолела больш за 30 купалаўцаў, аднак многія не спыніліся на дасягнутым і працягнулі марафон.
Пасля кросу кожнага ўдзельніка чакала гарачая гарбата ці какава, а таксама салодкі падарунак. Самі студэнты Купалаўскага ўніверсітэта адзначаюць, што з задавальненнем прымуць удзел у атмасферным пераднавагоднім забегу ў наступным годзе!