Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 13 Снежань 2021 13:28

Байцы студэнцкіх атрадаў Купалаўскага ўніверсітэта ўдастоены ўзнагарод

otrjadУ Мінску найлепшыя байцы, камандзіры і камісары ўрачыста падвялі вынікі трэцяга працоўнага семестра!

 

Урачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра адбылася сёння ў ЗАТ "Атлант" у рамках фіналу рэспубліканскага марафону студэнцкіх атрадаў "Маладосць. Праца. Адзінства".

Купалаўцы ўдастоіліся ганаровых узнагарод у конкурсе "Працоўны семестр-2021". Штабу працоўных спраў ВА/РК ГА "БРСМ" ГрДУ імя Янкі Купалы аб'явілі падзяку ЦК ГА "БРСМ". Ганна Іалоп, студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну, удастоена падзякі ЦК ГА "БРСМ" у намінацыі "Лепшы камандзір атрада, які працуе за межамі Рэспублікі Беларусь". "Ганаровым знакам беларускіх студэнцкіх атрадаў" узнагароджана Вольга Русілка, сакратар ВА/РК ГА "БРСМ" ГрДУ імя Янкі Купалы, магістрант філалагічнага факультэта.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!