Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 13 Снежань 2021 13:21

Курсанты ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку прызёраў нацыянальнага этапу міжнароднай алімпіяды па матэматыцы

vf olimpiadaЗ 8 па 10 снежня ў БДУ праходзіў нацыянальны этап VII Міжнароднай алімпіяды курсантаў устаноў вышэйшай адукацыі па матэматыцы. Купалаўцы годна сябе праявілі!

У камандным заліку курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы занялі другое месца. У абсалютным асабістым першынстве курсант 3-га курса Уладзіслаў Русакоў ва ўпартай барацьбе заваяваў бронзу.

У Алімпіядзе таксама прынялі ўдзел: Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, ваенныя кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Віншуем нашых хлопцаў з выдатным вынікам!