Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 09 Снежань 2021 10:19

У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзяць адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя Каложскія чытанні. ССЫЛКА ДЛЯ ПАДКЛЮЧЭННЯ ДА ПРАМОЙ ТРАНСЛЯЦЫІ

17174 91 55a99d0b94СПАСЫЛКА ДЛЯ ПАДКЛЮЧЭННЯ ДА ПРАМОЙ ТРАНСЛЯЦЫІ

У гэтым годзе адбудуцца юбілейныя, дзесятыя, Каложскія чытанні, якія збяруць удзельнікаў з усёй Беларусі. Тэматычнае поле традыцыйна шырокае і выклікае вялікую цікавасць. Чытанні пройдуць як у вочным фармаце, так і ў фармаце online.

У рамках чытанняў запланаваны круглы стол "Ці патрэбна рэлігія сучаснаму чалавеку?", маладзёжны дыскусійны пул-ап, педагагічная майстэрня для работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, выстаўка-агляд дзіцячай літаратуры з фондаў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф Карскага і, натуральна, работа секцый.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуская Праваслаўная Царква, Гродзенская епархія, абласны інстытут развіцця адукацыі, Гродзенскі музей гісторыі і рэлігіі.