Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 16 Снежань 2015 10:01

Студэнты факультэта мастацтваў і дызайну прынялі ўдзел у эскізным туры рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын Моды»

IMG 3451У Гродне 9 снежня 2015 года прайшоў эскізны тур рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын Моды». Студэнты спецыяльнасці «Дызайн (касцюма і тканін)» факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі 14 праектаў.

Сярод удзельнікаў: студэнты 2 курса Юлія Борыс, Вольга Войтава, Вераніка Лахавец і Анастасія Чарткова, студэнты 4 курса Вераніка Вітук, Юлія Данільчык, Аміла Наўшан і Кацярына Петручэня, студэнты 5 курса Ксенія Гемза, Іна Глод, Святлана Дамінгес і Аляксандра Еўтуховіч, майстар вытворчага навучання Дар'я Гайдук і лабарант кафедры дызайну Віталій Жыўлюк.

У другі тур «Увасабленне» рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын Моды» прайшлі 11 праектаў студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта.

З уісімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца тут.