Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 07 Снежань 2021 15:05

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася лекцыя Архібіскупа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія

IMG 4769Архіепіскап правёў сустрэчу са студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта ў рамках Праграмы супрацоўніцтва.

Супрацоўніцтва Гродзенскай Епархіі і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы даўняе і плённае. Як адзначыў першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі, сённяшняя сустрэча дазволіла вялікай колькасці студэнтаў з усіх факультэтаў універсітэта не проста паслухаць выступленне архіепіскапа Антонія, але і асабіста звярнуцца да яго, задаць пытанні.

У рамках Праграмы супрацоўніцтва, якая была падпісана паміж царквой і ўніверсітэтам на бягучы навучальны год, да студэнтаў прыходзяць святары з лекцыямі і гутаркамі, моладзь у сваю чаргу актыўна прымае ўдзел у дабрачынных акцыях. Рэгулярна праходзяць і іншыя сумесныя мерапрыемствы, у тым ліку і Каложскія чытанні, якія адбудуцца ўжо зусім хутка.

- Адукацыя абавязкова павінна развівацца сумесна з выхаваннем. Вопыт падобнага супрацоўніцтва ўзаемакарысны, мы ўзбагачаемся ведамі, знаёмімся з новымі людзьмі. Кожны святар, які прыходзіць у сцены ўніверсітэта, не ставіць перад сабой мэту вучыць кагосьці жыццю, чытаць маралі – мы імкнемся да давернай гутаркі. Ніхто з нас не заклікае рабіць выбар на карысць веры. Але мы гаворым пра важнасць пошуку сэнсу жыцця, пра тое, што кожны ўчынак мае наступствы, і ступень адказнасці за кожнае наша дзеянне, кожнае слова, вельмі высокая. У нас цудоўная моладзь і мы хочам, каб яна развілася і расла шчаслівай, — адзначыў архіепіскупа Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній.

На пачатку сустрэчы Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній прачытаў лекцыю "Праблемы веры і розуму ў святле гісторыі еўрапейскай адукацыі". Моладзь з цікавасцю слухала, а пасля звярнулася з пытаннямі да архіепіскапа.