Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 06 Снежань 2021 12:04

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе паэтычны вечар

Паэтычны вечар прымеркаваны да 130-гадовага юбілею Максіма Багдановіча. Купалаўцаў запрашаюць узяць удзел і зачытаць свае любімыя творы.

Максім Багдановіч - знакавая культура не толькі ў беларускім, але і сусветным маштабе. Гэты геніяльны чалавек унёс неацэнны ўклад у развіццё беларускай і перакладной літаратуры. Радкі яго твораў пранізаны шчырымі пачуццямі, якія чапляюць душы людзей праз стагоддзі.

Арганізатары паэтычнага вечара запрашаюць пагрузіцца ў атмасферу творчасці і палёту, прыняўшы ўдзел у паэтычнай вечарыне, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння вялікага беларускага творцы.

ШТО? Паэтычны вечар.

КАЛІ? 9 снежня ў 18:00.

ДЗЕ? Ажэшкі 22, аўдыторыя 218.

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на пошту: studsovet_fikit@mail.ru

Тэрмін падачы заявак - да 8 снежня.

 

photo 2021 12 06 10 04 36