Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 06 Снежань 2021 08:43

Сустрэчы рэктара са студэнтамі ў Купалаўскім універсітэце працягваюцца

IMG 20211203 175156 059Сёння Ірына Фёдараўна вяла гутарку са студэнцкім актывам факультэта гісторыі камунікацыі і турызму.

 

Размова не магла не пачацца з тэмы пандэміі і вакцынацыі. Ірына Фёдараўна адзначыла важнасць прышчэпак у захаванні здароўя і жыцця блізкіх людзей. У сілах кожнага зрабіць крок у бок перамогі над каранавіруснай інфекцыяй. А зрабіць гэта можна толькі з дапамогай фармавання калектыўнага імунітэту.

- 92% выкладчыкаў прышчапіліся. Варта ўзяць з іх прыклад. Ніхто не адмаўляе, што вакцына абараняе ў рознай ступені, але ў любым выпадку яна выратоўвае ад цяжкіх наступстваў. На мой погляд, плаціць прэмію за вакцынацыю няправільна. І было прынятае рашэнне арганізаваць паход у боўлінг для першых 50 груп, дзе будуць прышчэплены 75% і больш студэнтаў. Зразумелая справа, што на адпачынак пойдуць рабяты, толькі якія вакцынаваліся, – адзначыла Ірына Кітурка.

Рэктар нагадала, што многія прадпрыемствы і школы горада не будуць браць на практыку студэнтаў, якія не прайшлі вакцынацыю.

Паколькі ў хуткім часе адбудзецца рэферэндум, прысвечаны зменам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Ірына Фёдараўна расказала пра некаторыя з іх і паведаміла, што поўны дакумент хутка будзе даступны для азнаямлення. Яна заклікала рабят праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і прагаласаваць на рэферэндуме.

Таксама ўдзельнікі дыялогу абмеркавалі сесію, назапашвальную сістэму, студэнцкі рэйтынг і важнасць зваротнай сувязі.