Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 01 Снежань 2021 14:35

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у праекце "100 ідэй для Беларусі"

photo 2021 12 01 12 08 57 2Купалаўцы падалі для ўдзелу ў конкурсе шэсць ідэй, якія адхопліваюць розныя сферы, ад медыцыны да авіякасмічных тэхналогій. Чатыры з іх былі адабраны для ўдзелу ў наступным этапе.

Журы быў адзначаны праект Handmade-рэінкарнацыя аўтамабільных дэталяў. Аўтары праекта паставілі сабе за мэту стварыць студыю «Nandmade-рэінкарнацыі аўтамабільных дэталяў» на базе факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання. У гэтай арт-прасторы яны плануюць займацца апсайклінгам.

Гэты творчы напрамак па пераробцы старых рэчаў, для фарміравання і назапашвання ведаў і навыкаў па творчым пераўтварэнні адходаў у прадметы мастацтва і інтэр'ера. Купалаўцы жадаюць удыхаць жыццё ў састарэлыя аўтамабільныя дэталі і ізноў рабіць іх не толькі функцыянальнымі, але прыгожымі.

Асноўная мэта праекта - актываваць інавацыйнае мысленне моладзі, прыцягнуць яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, стымуляваць грамадзянскія ініцыятывы да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак. Аўтары праекта студэнты 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Ілля Кужалевіч, Аляксандр Вырко і Віталь Сінкевіч.

Міхаіл Лобач, студэнт 1 курса фізіка-тэхнічнага факультэта, прайшоў у наступны этап з праектам "Авіяцыйны навучальны трэнажор для набыцця практычных навыкаў пілатавання". Па словах аўтара, авіяцыйны трэнажор дазволіць навучыцца кіраваць самалётам падчас узлёту, падчас палёту, пілатажу, падчас пасадкі. Трэнажор стварае ўмовы максімальна набліжаныя да рэальных. Кампутар вылічае хуткасць, кірунак руху, тэхнічны стан самалёта, што дае магчымасць адчуць сябе ў сапраўднай кабіне лятальнага апарата.

Кросплатформавы дадатак для мадэравання сацыяльных сетак і мэсанджараў «PIE-BOT» студэнта 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандра Гіржона таксама зацікавіла журы. Праект дае нямала магчымасцяў па мадэраванні гутарак і чатаў у сацыяльных сетках і ўключае ў сябе некалькі модуляў.

Напрыклад, моўны модуль – дазваляе выкарыстоўваць калекцыю з 3 прадусталяваных моў (рускую, беларускую, англійскую), а таксама стварыць уласныя моўныя пакеты. Статыстычны модуль - дазваляе атрымаць пашыраную інфармацыю аб актыўнасці карыстальнікаў і іх ролях. Модуль міні-дададткаў дае калекцыю метадаў для хуткай распрацоўкі і ўкаранення міні-прыкладанняў.

Героіка-патрыятычны праект "Героі не паміраюць: іх подзвігам жыць у вяках" распрацавалі студэнты 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дзмітрый Апон, Ангеліна Маркіш, Мікіта Акудовіч, Расціслаў Прывалаў. Дзеці хочуць увекавечыць памяць воінаў, якія загінулі пры вызваленні Гродна ў 1944 годзе. Два гады таму яны стварылі адукацыйны інтэрнет-рэсурс, дзе размяшчаецца інфармацыя аб загінуўшых пры вызваленні абаронцаў нашага горада.

На сайце можна знайсці фатаграфіі, біяграфічныя дадзеныя, узнагароды, месцы пахавання. Праект накіраваны на выхаванне патрыятычных пачуццяў і будзе карысны ў адукацыі. Напрыклад, у школе на ўроках гісторыі, краязнаўства і ў ВНУ пры вывучэнні гісторыі Беларусі.