Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 30 Лістапад 2021 11:16

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Міжнародным студэнцкім алімпійскім форуме

photo 2021 11 25 21 11 15Міжнародны студэнцкі алімпійскі форум "Алімпійскі рух, студэнцкі спорт, камунікацыі і адукацыя" прайшоў ужо чацвёрты раз. Падзея адбылася ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі Вадзім Гунько і Ілля Залатых выступілі з тэмай "Экаваланцёрства як інструмент грамадскага экалагічнага маніторынгу навакольнага асяроддзя".

Удзельнікі форуму з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Узбекістана, Украіны і Кітая абмеркавалі праблемы развіцця алімпійскага руху ў сучасным свеце, экалогію і ўстойлівае развіццё навакольнага асяроддзя. На форуме таксама былі ўзняты пытанні сацыякультурнай камунікацыі і развіцця алімпійскага руху ва ўмовах глабалізацыі, алімпійскай адукацыі, культуры і спадчыны, спартыўнага валанцёрства і іншыя тэмы.