Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Лістапад 2021 08:42

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла алімпіяда "Экалогія Еўрарэгіёна Нёман"

31612 1Аліпіяда праводзілася сярод студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта, удзел у ёй прынялі каманды сямі факультэтаў.

Алімпіяда складалася з двух тураў. У тэарэтычным арганізатары высветлілі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў у галіне агульнай экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання. Дадзены тур быў прадстаўлены тэставымі пытаннямі некалькіх узроўняў складанасці і заданнямі са свабоднай фармулёўкай.

На праектным этапе "Экалагічная дружалюбнасць спажывецкіх тавараў" студэнтам прапаноўвалася на выбар упакоўка ад харчовых прадуктаў для аналізу экалагічнай інфармацыі, якая змяшчаецца на этыкетцы. Неабходна было не толькі апісаць, якія звесткі можа атрымаць спажывец, вывучыўшы ўпакоўку прадукцыі, але і даць рэкамендацыі наконт недастатковай інфармацыі. Пераможцы і прызёры вызначыліся па найбольшай колькасці набраных балаў па выніках двух тураў.

У асабістым заліку дыплома І ступені ўдастоены студэнтка фізіка-тэхнічнага факультэта Анастасія Бобніс і студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Таццяна Юркавец.

Дыплом II ступені атрымалі студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вікторыя Шахворастава і студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта Мікіта Жынко і Кацярына Мяшкевіч.

Дыплома ІІІ ступені ўдастоена студэнтка інжынерна-будаўнічага факультэта Ірына Слаўнікава.

У камандным першынстве лідарам стала каманда фізіка-тэхнічнага факультэта. На другім месцы аказалася каманда інжынерна-будаўнічага факультэта. Трэцяе месца падзялілі каманды факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і факультэта эканомікі і ўпраўлення.