Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 25 Лістапад 2021 08:43

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў трэнінг для старастаў

photo 2021 11 24 13 51 09Занятак адбыўся ў рамках праекта "Школа стараст", накіраванага на развіццё лідарскіх якасцяў і кіраўніцкіх кампетэнцый у кіраўнікоў студэнцкіх груп.

Першы занятак у "Школе стараст" правёў дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Аляксандр Колышка. На семінары студэнты разгледзелі працэс камандаўтварэння, пагаварылі аб важнасці сумеснай працы і аб тым, як наладзіць адносіны ў калектыве.

Асабліва карыснымі гэтыя заняткі будуць для першакурснікаў, якія апынуліся ў зусім нязвыклай для іх абстаноўцы. Рабяты пакуль яшчэ знаходзяцца на стадыі адаптацыі да навучання ва ўніверсітэце. Атрыманыя на трэнінгах веды несумненна дапамогуць ім. Наперадзе ў студэнтаў экзаменацыйная сесія і найбольш хвалююча гэта падзея менавіта для першакурснікаў. Навучальны семінар напярэдадні першай экзаменацыйнай сесіі пройдзе для стараст-першакурснікаў 30 лістапада.

Праект «Школа cтарост» уяўляе сабой серыю навучальных семінараў-трэнінгаў, майстар-класаў, дыялогавых пляцовак, закліканых дапамагчы развіццю неабходных навыкаў для прадуктыўнай і эфектыўнай работы вучэбнай групы. Семінары-трэнінгі па камандаўтварэнні ў далейшым будуць праведзены членамі Савета старастаў універсітэта на факультэтах.