Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Лістапад 2021 10:03

У Купалаўскім універсітэце будзе працаваць камісія па пацвярджэнні Прэміі Урада

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 24 лістапада 2021 года адбудзецца работа экспертнай камісіі па пацвярджэнні Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы быў упершыню ўдастоены Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2010 годзе, затым у 2015 і 2018 – пацвердзіў званне лаўрэата гэтага конкурсу.

Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці заснавана з мэтай стымулявання арганізацый, якія дабіліся значных поспехаў у галіне якасці прадукцыі, работ і паслуг, а таксама ўкаранілі высокаэфектыўныя метады кіравання якасцю.

Мадэль Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ўключае дзевяць крытэрыяў, пяць з якіх характарызуюць магчымасці арганізацыі ў галіне якасці, астатнія чатыры - канкрэтныя вынікі дзейнасці за бягучы год і апошнія тры гады. Змест крытэрыяў адлюстроўвае ключавыя напрамкі дзейнасці арганізацыі, якія павінны быць ахоплены эфектыўнай сістэмай кіравання.