Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Лістапад 2021 13:56

Спартыўныя перамогі купалаўцаў на мінулых выхадных

boolУ мінулыя выхадныя адбылося нямала спаборніцтваў, у якіх купалаўцы дастойна выступілі. Усе вынікі ніжэй.

20 лістапада 2021 года ў спартыўнай зале па вуліцы Захарава,32 адбылася гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд у групе Б "Камунальнік-ГрДУ-2" - "Камунальнік -МДУ-2" (г. Магілёў). Нашы валейбалісткі атрымалі перамогу з лікам 3:0.

21 лістапада 2021 года ў спартыўнай зале па вуліцы Захарава,32 адбылася гульня юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд "ГрДУ" - "Мінск-Юні" (г. Мінск). Каманда нашага ўніверсітэта атрымала валявую перамогу з лікам 3:2.

А 21 лістапада там жа адбылася чарговая гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд у групе Б, дзе наша каманда "Камунальнік-ГрДУ-2" пазмагалася з камандай "Кацюша" (г. Орша) і атрымала перамогу з лікам 3:0.